Практычныя работы

Узоры выканання арфаграфічнага разбору

У спіс барацьбітоў за мір і я свае імя паставіць права маю. (А. 3.)
У ВНУ
1. Барацьбітоў.
2. Арфаграма на правапіс глухіх перад звонкімі.
3. Азванчэнне глухіх перад звонкімі на пісьме не перадаецца.
4. Арфаграма адпавядае марфалагічнаму прынцыпу напісання.

У школе
1. Барацьбітоў.
2. Арфаграма на правапіс глухіх перад звонкімі.
3. Глухія перад звонкімі пішуцца нязменна.

Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! (Багд.)
У ВНУ
1. Снег.
2. Арфаграма на правапіс звонкіх на канцы слоў.
3. Аглушэнне звонкіх на канцы слоў на пісьме не перадаецца.
4. Арфаграма адпавядае марфалагічнаму прынцыпу напісання.

У школе
1. Снег.
2. Арфаграма на правапіс звонкіх на канцы слоў.
3. Звонкія на канцы слоў пішуцца нязменна.



Напісанне лічэбнікаў, асабліва складаных і састаўных, заўсёды выклікае цяжкасці. Пры вывучэнні тэмы “Лічэбнікі”, а дакладна “Скланенне лічэбнікаў” у падручніках сустракаецца шмат практыкаванняў, у якіх трэба запісаць нейкія лічбы словамі, а потым праскляняць іх. Вось табе ў дапамогу некалькі частых прыкладаў, якія дадуць падказкі па выкананню дамашняга задання па беларускай мове. На іх аснове па аналогіі можна будзе праскланять і іншыя падобныя лічэбнікі беларускай мовы.

Праскланяць лічэбнікі, запісаўшы ix словамі.


Колькасныя лічэбнікі.

2 — два
Н. два
Р. двух
Д. двум
В. два (двух)
Т. двума
М. (аб) двух

Простыя лічэбнікі.

17 — сямнаццаць
Н. сямнаццаць
Р. сямнаццаці
Д. сямнаццаці
В. сямнаццаць
Т. сямнаццаццю
М. аб сямнаццаці

Складаныя колькасныя лічэбнікі.

50 — пяцьдзясят
Н. пяцьдзясят
Р. пяцідзесяці
Д. пяцідзесяці
В. пяцьдзясят
Т. пяццюдзесяццю
М. аб пяцідзесяці

Састаўныя колькасныя лічэбнікі.

79 — семдзесят дзевяць
Н. семдзесят дзевяць
Р. сямідзесяці дзевяці
Д. сямідзесяці дзевяці
В. семдзесят дзевяць
Т. сямюдзесяццю дзевяццю
М. аб сямідзесяці дзевяці

782 — семсот восемдзесят два
Н. семсот восемдзесят два
Р. сямісот васьмідзесяці двух
Д. сямістам васьмідзесяці двум
В. семсот восемдзесят два
Т. сямюстамі васьмюдзесяццю двума
М. аб сямістах васьмідзесяці двух

654 — шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры (чатырох)
Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох

386 — трыста восемдзесят шэсць
Н. трыста восемдзесят шэсць
Р. трохсот васьмідзесяці шасці
Д. тромстам васьмідзесяці шасці
В. трыста восемдзесят шэсць
Т. трымастамі васьмюдзесяццю шасцю
М. аб трохстах васьмідзесяці шасці

976 — дзевяцьсот семдзесят шэсць
Н. дзевяцьсот семдзесят шэсць
Р. дзевяцісот сямідзесяці шасці
Д. дзевяцістам сямідзесяці шасці
В. дзевяцьсот семдзесят шэсць
Т. дзевяццюстамі сямюдзесяццю шасцю
М. аб дзевяцістах сямідзесяці шасці

231 — дзвесце трыццаць адзін
Н. дзвесце трыццаць адзін
Р. двухсот трыццаці аднаго
Д. двумстам трыццаці аднаму
В. дзвесце трыццаць адзін
Т. двумастамі трыццаццю аднім
М. аб двухстах трыццаці адном

235 — дзвесце трыццаць пяць
Н. дзвесце трыццаць пяць
Р. двухсот трыццаці пяці
Д. двумстам трыццаці пяці
В. дзвесце трыццаць пяць
Т. двумастамі трыццаццю пяццю
М. (аб) двухстах трыццаці пяці


Парадак марфалагічнага разбору дзеяслова
У ВНУ
1. Часціна мовы.
2. Пачатковая форма (інфінітыў).
3. Асновы дзеяслова: цяперашняга (простага будучага) часу, інфінітыва (калі асновы інфінітыва і прошлага часу не супадаюць, назваць аснову прошлага часу).
4. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, стан (залежны ці незалежны), трыванне (закончанае ці незакончанае), спражэнне (I, II, рознаспрагальны), асабовы ці безасабовы; лад (абвесны, загадны ці ўмоўны), час (цяперашні, прошлы — просты ці складаны, будучы — просты ці складаны), лік, род (для форм прошлага часу адзіночнага ліку).
5. Сінтаксічная функцыя.
У школе
1. Часціна мовы.
2. Пачатковая форма (неазначальная форма).
3. Асновы дзеяслова: цяперашняга часу, інфінітыва.
4. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны (адзначыць, калі з’яўляецца ім), трыванне (закончанае ці незакончанае), спражэнне (I, II, рознаспрагальны), безасабовы (адзначыць, калі з’яўляецца ім); лад (абвесны, загадны ці ўмоўны), час (калі ёсць), лік, род (для форм прошлага часу адзіночнага ліку).
5. Сінтаксічная роля.
Узоры выканання марфалагічнага разбору дзеяслова
Мы жывём пад мірным небам, заняты мірнай, стваральнай працай.
У ВНУ
1. Жывём — дзсяслоў.
2. Пачатковая форма — жыць.
3. Аснова цяперашняга часу — жыв’-, аснова інфінітыва — жы-.
4. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, I спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 3-й асобе, множным ліку.
5. Выконвае функцыю выказніка.
У школе
1. Жывём — дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — жыць.
3. Аснова цяперашняга часу — жыв’-, аснова інфінітыва — жы-.
4. Непераходны, неза¬кончанага трывання, I спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 3-й асобе, множным ліку.
5. З’яўляецца выказнікам.

Белыя хмурынкі, нібы намаляваныя на блакітным палатне неба, нерухома віселі над зямлёй.
У ВНУ
1. Віселі — дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — вісець,
3. Аснова цяперашняга часу—віс’-, аснова інфінітыва — вісе-.
4. Непераходны, незваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, II спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым часе, множным ліку.
5. Выконвае функцыю выказніка.
У школе
1. Віселі — дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — вісець.
3. Аснова цяперашняга часу — віс’-, аснова інфінітыва — вісе-.
4. Непераходны, незакончанага трывання, II спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, прошлым часе, множным ліку.
5. З’яўляецца выказнікам.

Няхай ракеты спапяляць саміх тых, што збіраюцца цэліцца на маю зямлю.
У ВНУ
1. Няхай спапяляць – дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — спапяліць.
3. Аснова будучага простата часу — спапял’-, аснова інфінітыва — спапялі-.
4. Пераходны, незваротны, незалежнага стану, закончанага трывання, II спражэння, асабовы; ужыты ў загадным ладзе, 3-й асобе, множным ліку.
5. Выконвае функцыю выказніка
У школе
1. Няхай спапяляць — дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — спапяліць.
3. Аснова будучага простата часу — спапял’-, аснова інфінітыва — спапялі-.
4. Пераходны, закончанага трывання, II спражэння; ужыты ў загадным ладзе, 3-й асобе, множным ліку.
5. З’яўляецца выказнікам.

Я нізка прад табой хілюся, мой родны край, мой любы край!
У ВНУ
1. Хілюся — дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — хіліцца.
3. Аснова цяперашняга часу — хіл’-(цца), аснова інфінітыва — хілі-(цца).
4. Непераходны, зваротны, незалежнага стану, незакончанага трывання, II спражэння, асабовы; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 1-й асобе, адзіночным ліку.
5. Выконвае функцыю пыказніка.
У школе
1. Хілюся — дзеяслоў.
2. Пачатковая форма — хіліцца.
3.—
4. Непераходны, зваротны, незакончанага трывання, II спражэння; ужыты ў абвесным ладзе, цяперашнім часе, 1-й асобе, адзіночным ліку.
4. З’яўляецца выказнікам


Комментариев нет:

Отправить комментарий